Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя адмаўляецца ад вайсковага абмену зь Кітаем


Дэлі скасаваў праграму вайсковага абмену зь Кітаем пасьля таго, як Пэкін адмовіў у візе індыйскаму генэралу з правінцыі Кашмір. Летась Дэлі пратэставаў супраць палітыкі кітайскага МЗС, які выдаваў жыхарам Кашміру адрозныя візы ад тых, што ўдзяляліся індыйскім грамадзянам.

Кітай прэтэндуе на частку Кашміру, якая, на думку Пэкіну, належыць да Тыбету, што ўваходзіць у склад КНР. На правінцыю прэтэндуе яшчэ Пакістан, а таксама ваеўнікі сэпаратысцкіх груповак, якія дамагаюцца поўнай незалежнасьці Кашміру.
XS
SM
MD
LG