У Гомельскім касьцёле Нараджэньня Маці Боскай адбылася ўрачыстая літургія з нагоды 100-годзьдзя з дня народзінаў Маці Тэрэзы.
Славілі Ўсявышняга ў сваіх малітвах і манашкі адзінага ў Беларусі Дому міласэрнасьці сясьцёр ордэна Маці Тэрэзы, які працуе ў Гомелі.
Сёстры дапамагаюць многім бедным і бяздомным гамельчукам. Тут яны тут сталуюцца, лекуюцца, начуюць узімку.
38-гадовы Андрэй, які бамжуе восем гадоў і туляецца найчасьцей у мікрараёне “Стары Аэрадром” кажа: “Я сам сябе кармлю. Бутэлькі зьбіраю й здаю. А калі моцна прыцісьне, вунь ёсьць гуманітарка — у Маці Тэрэзы”.
Міласэрны дом працуе на вуліцы Савецкай ад 1991 году. Штодня сёстры гатуюць абеды для бяздомных, разьмяркоўваюць у асяродку бедных сем’яў вопратку і харчы, арганізуюць для дзяцей летнікі й нядзельную школу, даглядаюць цяжка хворых.
Ніякіх іншых прытулкаў, апрача Дому міласэрнасьці сясьцёр ордэна Маці Тарэзы, у Гомелі няма.