Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле пачынае візыт на Заходнія Балканы


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле пачынае турнэ па Заходніх Балканах. Сёньня яго сустракаюць у Харватыі, у чацьвер – у Босьніі і Сэрбіі, у пятніцу – у Косаве. У кожнай з гэтых краінаў Вэстэрвэле сустрэнецца з палітычнымі лідэрамі, прадстаўнікамі дзелавых колаў і недзяржаўных арганізацыяў. Таксама Вэстэрвэле плянуе сустрэцца з нямецкімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца ў Косаве ў складзе місіі НАТО, адказнай за захаваньне бясьпекі ў рэгіёне.

Нямецкі бок паведамляе, што міністар у часе перамоваў асабліва падкрэсьліць важнасьць бясьпекі і стабільнасьці на Заходніх Балканах як для рэгіёну, так і для ўсёй Эўропы. Таксама Вэстэрвэле паспрабуе пераканаць Сэрбію ў неабходнасьці распачаць перамовы з Косавам. Сэрбія не прызнае косаўскую дэклярыцыю 2008 году аб незалежнасьці.

XS
SM
MD
LG