Прэм'ер міністар Тайлянду Абхісіт Вечачыва абвясьціў, што экстрадыцыя меркаванага гандляра зброяй Віктара Бута ў ЗША адтэрміноўваецца. Тайскі прэм'ер патлумачыў гэта тым, што юрыдычныя працэдуры ў справе расейскага грамадзяніна працягваюцца.
Сёньня тайская паліцыя мела даставіць Бута на авіярэйс у ЗША, дзе ён мае паўстаць перад амэрыканскім судом паводле абвінавачаньняў у незаконным гандлі зброяй. Рашэньне тайскага суду выклікала гнеўную рэакцыю Масквы, якая назвала яго палітычна матываваным.
Крытыкі Бута называюць яго “Гандляром сьмерцю”. Ён быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году ў Бангкоку амэрыканскімі агентамі, якія ўдавалі зь сябе калюмбійскіх паўстанцаў.