Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньяху: мір з палестынцамі - задача "складаная, але вырашальная"


Прэм'ер-міністар Ізраілю Беньямін Нэтаньяху назваў заключэньне мірнага пагадненьня паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй "цяжкай, але вырашальнай" задачай.

Выступаючы ў нядзелю на пасяджэньні кабінэта міністраў, Нэтаньяху подкрэсьліў, што ў выніку мірных перамоваў з палестынцамі павінен быць выкананы шэраг патрабаваньняў, якія тычацца бясьпекі Ізраіля - у прыватнасьці, будучая Палестынская дзяржава павінна быць дэмілитарызованай і прызнаваць Ізраіль як дзяржаву габрэйскага народу.

У пятніцу стала вядома, што напачатку верасьня ў Вашынгтоне павінны аднавіцца наўпроставыя мірныя перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі.

Палестынскія прадстаўнікі пагадзіліся на перамовы, аднак пагражаюць зь іх выйсьці, калі Ізраіль адновіць будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдана.

XS
SM
MD
LG