Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адзначаюць Дзень дзяржаўнага сьцягу



Сьвята было ўстаноўлена ў 1991 годзе першым прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным пасьля жнівеньскага путчу, калі ў Маскве ўпершыню быў узьняты трохкаляровы расейскі сьцяг наўзамен дзяржаўнага сымбалю СССР - чырвонага палотнішча з сярпом і молатам.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню сьцяга, пройдуць сёньня ў розных гарадах Расеі.

У Маскве апазыцыя мае намер правесьці шэсьце па цэнтры гораду, хаця ўлады забаранілі гэтую акцыю, даўшы дазвол толькі на пікет.
XS
SM
MD
LG