Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд можа перагледзець рашэньне аб экстрадыцыі Бута


Канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі расейскага грамадзяніна Віктара Бута з Тайлянду ў ЗША будзе прымацца тайскім урадам, паведамляе РИА Новости, са спасылкай на тайскае агенцтва THA.

Раней апэляцыйны суд Тайлянду пастанавіў задаволіць запыт ЗША аб выдачы Бута, якога Вашынгтон называе адным з найбуйнейшых гандляроў зброяй у сьвеце. Паводле тайскага заканадаўства, аднак, канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні прымае ня суд, а ўрад.

Афіцыйная Масква раней апратэставала экстрадыцыю Бута і запатрабавала, каб Бангкок вярнуў яго на радзіму.
XS
SM
MD
LG