Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: палестынцы аднаўляюць перамовы зь Ізраілем


Вашынгтон запрасіў прадстаўнікоў Ізраілю і палестынскага незалежніцкага руху ў ЗША для правялзеньня сустрэчы, з мэтай аднавіць наўпроставыя перамовы паміж бакамі. Пра гэта паведаміла сёньня дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан. Яна дадала, што сустрэча плянуецца на 2 верасьня і, што на ёй будзе прысутнічаць прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Найбліжэйшым часам ЭЗ, Расея і ААН маюць абнародаваць асобнае запрашэньне палестынцам і Тэль-Авіву аднавіць працэс мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе. Прадстаўнікі Белага дому патлумачылі, што перамовы будуць будуць весьціся аб канчатковым азначэньні межаў паміж Ізраілем і Палестынскай Аўтаноміяй, аб статусе Ерусаліму і аб пытаньні палестынскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG