Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Босьніі змогуць свабодна наведваць шэнгенскія краіны



Урад Босьніі прыняў новыя пастановы, якія спрыяюць зьняцьцю візавых абмежаваньняў для паездак басьнійцаў у ЭЗ.
Новыя законы, накіраваныя на паляпшэньне каардынацыі працы службы нацыянальнай бясьпекі і паліцыі, былі адной з умоў ЭЗ для зьняцьця візавых абмежаваньняў для грамадзян Босьніі. Чакаецца, што бязьвізавы рэжым пачне дзейнічаць ўжо сёлета.

Летась у сьнежні ЭЗ зьняў візавыя абмежаваньні для Сэрбіі, Чарнагорыі і Македоніі.
XS
SM
MD
LG