За мінулы год падчас гуманітарных акцый загінула 102 супрацоўнікі. Пра гэта паведамляе ААН з нагоды з Сусьветнага дня гуманітарнай дапамогі, які другі раз адзначаецца заўтра. Каля трохсот супрацоўнікаў гуманітраных місій былі летась цяжка параненыя або выкрадзеныя, гэта ў чатыры разы больш, чым дзесяць гадоў таму. Паводле ЮНІСЭФ, прычыны гэтага чым далей больш безадказныя адносіны да цывільных людзей у часе канфліктаў.
Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі быў усталяваны з нагоды бомбавага нападу на штаб ААН у Багдадзе 19 жніўня 2003, калі загінулі 22 чалавекі. Летась найбольшая колькасьць гуманітарных супрацоўнікаў загінула падчас землятрусу на Гаіці.