Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа паслаў дапамогу ахвярам паводкі ў Чэхіі


Папа Бенэдыкт XVI паслаў 25 тысяч эўра на дапамогу ахвярам паводкі на поўначы Чэхіі. Сёньня гэтыя сродкі паступяць у распараджэньне Літамерыцкага біскупства. Дыяцэзія разьдзеліць фінансавыя сродкі ў супрацоўніцтве з сацыяльнымі работнікамі і старастамі вёсак з тым, каб пацярпелыя маглі ўжыць іх на абнаўленьне дамоў і ўмоваў быту. Дапамога выдзеленая з папскага фонду “Грош Сьвятога Пятра”, куды складаюць унёскі вернікі ўсяго сьвету.

У выніку паводкі паўночным раёнам Чэхіі, што на мяжы з Польшчай, нанесены значныя шкоды, на некаторых рэках зьнесеныя масты, загінула 6 чалавек.
XS
SM
MD
LG