Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША завяршаюць баявую апэрацыю "Свабода Іраку"


Апошняя баявая брыгада ЗША пакінула Ірак і перасякла мяжу з Кувэйтам. Гэта адбылося праз сем з паловай гадоў пасьля амэрыканскай высадкі ў Ірак. Пэнтагон падкрэсьлівае, што завяршэньне апэрацыі “ Свабода Іраку” – гэта значыць баявых задач-- заплянаванае на канец месяца. Як заявіў прэсавы сакратар Белага дома Філіпа Кроўлі, місія ЗША ў Іраку яшчэ далёка не закончаная, але яна будзе далей насіць больш цывільны характар.

Пасьля 31 жніўня ў Іраку застануцца 56 тысяч амэрыканскіх салдат, асноўнай іх задачай будзе падрыхтоўка мясцовых узброеных сілаў. У сераду ў Ірак прыбаў новы пасол ЗША Джэймс Джэфры.
XS
SM
MD
LG