Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія вяртае Нямеччыне груз адкідаў


Бразыльскія службы затрымалі ў порце Рыа Грандэ затрымалі нелегальны груз зь Нямеччыны, які быў аформлены як імпарт тавараў. Паводле заявы бразыльскага інстытуту навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў, груз утрымліваў 22 тоны бытавых адкідаў, якія былі вывезены з порта Гамбург пад выглядам бытавых плястмас, прызначаных для перапрацоўкі і продажу ў Бразыліі. Бразылія дала 10 дзён для вяртаньня грузу ў Нямеччыну. Паводле Базэльскай канвэнцыі, якую падпісалі Нямеччына і Бразылія, незаконна вывозіць адходы , прызначаныя для ліквідацыі, але вывад іх для далейшай перапрацоўкі законны.
XS
SM
MD
LG