Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвязу расейскае эмбарга ня страшнае


Часовая забарона на экспарт збожжавых культур з Расеі, што ўступіла ў сілу 15 жніўня, "практычна не закране" рынак Эўрапейскага зьвязу.

Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік Эўракамісіі Фрэдэрык Вэнсан. Па яго словах, "Эўразьвяз увозіць менш за 1 мільёна тон злакавых з Расеі, тады як унутранае вытворчасьць збожжа на тэрыторыі Эўразьвязу
складае ў сярэднім ад 280 да 300 мільёнаў тонаў у год". Акрамя таго, падкрэсьліў Вэнсан, у краінах Эўразьвязу створаны значныя рэзэрвовыя запасы збожжа, і таму ў іх няма падставы для турботы.

Пятага жніўня ўрад Расеі прыняў рашэньне накласьці эмбарга на вываз за мяжу збожжа і вырабаў прадуктаў зь яго, каб не дапусьціць росту ўнутраных цэнаў на харчаваньне пасьля моцнай засухі.
XS
SM
MD
LG