Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс зьбіраецца сысьці ў адстаўку ўжо ў наступным годзе, яшчэ да пачатку новай выбарчай кампаніі.
Кіраўнік Пэнтагону растлумачыў, што да наступнага году ён будзе займаць пост, каб пераканацца, што стратэгія ў Афганістане працуе. У сьнежні плянуецца завяршыць актыўную фазу і ацэнку ваенных дзеяньняў там. Пасьля гэтага, – сказаў Гейтс, – зьявіцца лягічная магчымасьць сысьці ў адстаўку недзе ў 2011-м годзе.
Гейтс падкрэсьліў, што да адстаўкі прыме шэраг важных рашэньняў. А галоўнай прычынай свайго жаданьня сысьці на пэнсію ён назваў пачатак новага выбарчага цыклу ў ЗША. Ён хоча вызваліць кабінэт для новага міністра, каб той пасьпеў папрацаваць з дзеючай адміністрацыяй год, да пачатку выбараў.
Гейтс – адзіны чыноўнік у рангу міністра з каманды Джорджа Буша, які застаўся працаваць у адміністрацыі Барака Абамы.