Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце колькасьць ахвяраў выбуху ў Багдадзе


Па апошніх дадзеных, ад выбуху сьмяротніка загінулі больш за 50 чалавек з ліку навабранцаў і вайскоўцаў ірацкай арміі і больш за 100 атрымалі раненьні, паведамляюць іракскія мэдыкі.

Па дадзеных мясцовых уладаў, інцыдэнт адбыўся ў офісе па наборы асабістага складу ў шэрагі ірацкай арміі ў Багдадзе.

Сьмяротнік-адзіночка зьмяшаўся з натоўпам, што стаяў у чарзе, у якой знаходзіліся сотні патэнцыйных рэкрутаў.
XS
SM
MD
LG