Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Аўстраліі супраць манархіі


Прэм'ер-міністар Аўстраліі Джулія Гілард выказалася за пераход да рэспубліканскай форме праўленьня пасьля таго, як скончыцца праўленьне брытанскай каралевы Лізаветы II, якая фармальна зьяўляецца кіраўніком аўстралійскай дзяржавы.

Гілард пажадала каралеве доўгіх гадоў жыцьця, але адзначыла, што ў будучыні зьмена брытанскага манарха магла б стаць прыдатным момантам для ўстанаўленьня ў Аўстраліі рэспублікі.

Лідэр апазыцыйнай Лібэральнай партыі Тоні Эбат назваў выказваньні Гілард "недарэчнымі" і выказаўся за захаваньне сувязі з брытанскай каронай.

У 1999 годзе ў Аўстраліі праходзіў рэфэрэндум па пытаньні аб форме праўленьня, які прыхільнікі рэспублікі прайгралі.
XS
SM
MD
LG