Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіргіскіх выбарах возьмуць удзел 57 партый


ЦВК Кіргізстану завяршыла рэгістрацыю ўпаўнаважаных прадстаўнікоў палітычных партый, якія заявілі пра свой намер удзельнічаць у парляменцкіх выбарах, прызначаных на 10 кастрычніка. Паводле прадстаўніка ЦВК, зарэгістраваныя прадстаўнікі 57 партый. Цяпер партыі павінны правесьці з’езды для вылучэньня сваіх кандыдатаў. Іх сьпісы павінны быць прадстаўленыя ў ЦВК да 30 жніўня.

Значная частка партыяў краіны ўжо падпісалі этычны кодэкс паводзінаў падчас выбарчай кампаніі, распрацаваны з дапамогай АБСЭ. Кодэкс прадугледжвае, што праўладныя партыі ня стануць выкарыстоўваць на выбарах адміністрацыйны рэсурс, а іх апанэнты ня стануць аспрэчваць вынікі выбараў сілавымі мэтадамі.
XS
SM
MD
LG