Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун знаходзіцца зь візытам у Пакістане. Ён выправіўся туды на наступны дзень пасьля таго, як прэм'ер-міністар гэтай краіны Юсуф Разы Гілані заклікаў міжнародную супольнасьць не забыць пра лёс пакістанцаў.
Пан Гі Мун наведае найбольш пацярпелыя ад паводак раёны, дзе, паводле дадзеных мясцовых уладаў, без прытулку засталіся 20 млн. чалавек.
Кіраўнік ААН таксама абмяркуе з пакістанскімі палітыкамі меры па паскарэньні дастаўкі дапамогі ды харчаваньня ахвярам паводак.
ААН заклікала сабраць у фонд дапамогі Пакістану ў памеры 460 млн. даляраў.