Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама падтрымлівае будаўніцтва мячэці на месцы тэрактаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымлівае будаўніцтва мячэці і ісламскага культурніцкага цэнтру непадалёк ад месца тэракту ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001. Такую заяву Абама зрабіў у Белым Доме ў пятніцу падчас сустрэчы з дыпляматамі з ісламскіх краін і прадстаўнікамі мусульманскай грамады ЗША. Як адзначыў Абама, мусульмане маюць такое ж права на рэлігійныя абрады, як і іншыя грамадзяне ЗША.

У прапановы Абамы, аднак, з’явіліся праціўнікі. Паводле іх, будаўніцтва мячэці на месцы разбуранага Усясьветнага Гандлёвага цэнтру будзе непавагай да памяці тых больш за 2700 чалавек, якія загінулі падчас тэрактаў ісламскіх экстрэмістаў з групоўкі "Аль-Кайда".
XS
SM
MD
LG