Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран запусьціць у жніўні расейска-іранскі рэактар


Канцэрн «Росатампром» заявіў, што расейска-іранскі ядзерны рэактар будзе запушчаны 21 жніўня. Расея дапамагала Ірану ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі Бушэхр. Кіраўнік атамнага агенцтва Ірану Алі-Акбар Салехі заявіў, што сама АЭС пачне дзейнічаць у верасьні пасьля выпрабаваньняў.

Масква ўпэўненая, што будаўніцтва Бушэхрской АЭС не падпадае пад санкцыі ААН, паколькі так як гэты праект перасьледуе выключна мірныя мэты. Заходнія краіны падазраюць Іран у вырабе ядзернай зброі пад прыкрыцьцём мірных атамных дасьледаваньняў і крытыкуюць Расею за супрацоўніцтва з Тэгеранам.
XS
SM
MD
LG