Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскі экс-прэм'ер вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе


Былы прэм'ер-міністр Кыргызстана Ігар Чудзінаў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Чудзінаў кіраваў урадам краіны з 2007 па 2009 год падчас праўленьня зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Ігар Чудзінаў добраахвотна здаўся ўладам на гэтым тыдні пасьля таго, як даведаўся пра ордэр на свой арышт. Абвінавачваньні супраць яго пакуль не вядомыя. Да суду Ігар Чудзінаў будзе пад хатнім арыштам.
XS
SM
MD
LG