Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнская нафта пайшла ў ЭЗ ў абыход Расеі


Туркмэнская нафта пачала паступаць у трубаправод Баку-Тбілісі-Джэйхан (БТД), які пастаўляе паліва з з краінаў Касьпійскага мора ў міжземнаморскія краіны ЭЗ у абыход Расеі. Аб гэтым заявіла кампанія British Petroleum, якой належыць трубаправод. БТД прапампоўвае каля 40 мільёнаў тон нафты штогод.

Магутнасьці нафтаправоду запоўненыя цалкам, але 5% месца вызвалілася пасьля таго, як Казахстан перастаў карыстацца паслугамі БТД з-за завысокіх, на яго думку, транзытных ставак на тэрыторыі Турэччыны.

Туркмэністан дастаўляе сваю нафту ў Баку танкерамі.
XS
SM
MD
LG