Cёньня на тэрыторыі кінастудыі «Беларусьфільм» загарэўся і выбухнуў мікрааўтобус амэрыканскай вытворчасьці. Як падае «Інтэрфакс», цяпер акалічнасьці надзвычайнага здарэньня высьвятляюць спэцыялісты.
Паводле папярэдняй вэрсіі, пажар узьнік у задняй частцы мінівэну «Pontiac» 1996 году выпуску. Гаспадар машыны напачатку сам спрабаваў затушыць полымя, але ў выніку атрымаў множныя апёкі цела і цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Уратаваць аўто не ўдалося, яно выгарала дашчэнту.
Сьведкі расказваюць, што перад здарэньнем кіроўца ўзяў з салёну нейкі прадмет, падобны да пэтарды, і паспрабаваў яго падпаліць. Але ў выніку адбыўся моцны выбух і ўнутр машыны папалі аскепкі. Аўтамабіль загарэўся.
Як сказалі ў адміністрацыі кінастудыі, зьнішчаная агнём машына ніякіх адносінаў да «Беларусьфільма» ня мела, але, хутчэй за ўсё, абслугоўвала тэлевізійны прадусарскі цэнтар, які арандуе плошчы студыі. Цяпер высьвятляецца, якім чынам транспарт трапіў на тэрыторыю «Беларусьфільма», паколькі пропуску адпаведнага ўзору ўладальнік машыны ня меў.