Францускія ўлады ліквідавалі больш чым 40 лягераў, дзе жылі сотні нелегальных імігрантаў-цыганоў. Каля 700 чалавек , вывезеных з лягераў, будуць дэпартаваныя з Францыі спэцыяльна зафрахтаванымі самалётамі “у краіны свайго паходжаньня” . Паводле заявы міністра ўнутраных спраў Брыса Артэфё, гэта Баўгарыя і Румынія. Гэты крок улады праводзяць у межах шырэйшай кампаніі “барацьбы са злачыннасьцю”, абвешчанай прэзыдэнтам Сарказі.
Праціўнікі Сарказі абвінавачваюць яго ў тым, што ён распальвае расавыя пачуцьці і выкарыстоўвае пытаньні бясьпекі дзеля росту сваёй папулярнасьці. Аднак вынікі нядаўна праведзенага апытаньня паказваюць, што 79 працэнтаў выбарцаў падтрымліваюць ліквідацыю лягераў нелегалаў і іншыя меры ў гэтым накірунку.