Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы завяршаюць выкананьне баявых задач у Іраку


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў задавальненьне тым, што амэрыканскія войскі ў Іраку завяршаюць выкананьне баявых задач да канца жніўня і рыхтуюцца да вываду з краіны да канца 2011-га году. Абама правёў па відэасувязі нараду з камандаваньнем амэрыканскіх сілаў у Іраку, у якой таксама прынялі удзел дзяржсакратар Хілары Клінтан і міністар абароны Роберт Гейтс.

Нарада Белага дома адбылася пасьля таго, як начальнік ірацкага генштаба, генэрал Бабакір Забары папярэдзіў, што яго армія яшчэ няздольная забясьпечваць бясьпеку Іраку без падтрымкі ЗША. Паводле генэрала Забары, амэрыканская армія мела б застацца ў Іраку прынамсі да 2020 году, калі можа завяршыцца падрыхтоўка ірацкай арміі.

XS
SM
MD
LG