Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя расплаціцца з Чэхіяй жэньшэнем


Міністэрства фінансаў Чэхіі разглядае прапанову прабачыць Паўночнай Карэі частку доўгу ўзамен за пастаўкі жэньшэню, які, як мяркуецца, павышае жыцьцёвы тонус і мужчынскую патэнцыю. Намесьнік міністра фінансаў Чэхіі Томаш Зідэк паведаміў, што на рабочай сустрэчы было запрапанавана кампэнсаваць імпартам жэньшэню частку доўгу за колішнія пастаўкі ў Паўночную Карэю чэскіх трамваяў і вырабаў машынабудаўніцтва.
XS
SM
MD
LG