Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане расьце колькасьць цывільных ахвяраў


Сёньня ў Кабуле быў агучаны даклад ААН, паводле якога за апошнія шэсьць месяцаў колькасьць цывільных асобаў, забітых або параненых у Аўганістане, вырасла на 31 працэнт. Адзначаецца, што пры гэтым колькасьць ахвяраў , да якіх спрычынілася натаўская кааліцыя, памяншаецца. Паводле дакладу, за першую палову году сёлета колькасьць загінулых аўганцаў дасягнула 1271, і амаль дзьве тысячы былі параненыя. Тры чвэрці усіх ахвяраў прыпісваецца на рахунак антыўрадавых сілаў, 386 чалавек на рахунак сілаў НАТА.
XS
SM
MD
LG