Як паведамляе сайт "Эўрапейская Беларусь", пераможцам конкурсу стаў румынскі журналіст Адрыян Могаш, ён быў уганараваны за дасьледаваньні на тэмы гандлю людзьмі, прымусовай працы, незаконнага высяканьня лясоў, зьдзекаў з цыганскіх дзяцей і г.д. Спэцыяльным дыплёмам конкурсу былі адзначаны беларуская журналістка Ірына Халіп і баўгарская журналістка Лідзія Паўлава.
Пры вызначэньні ляўрэатаў журы конкурсу ўлічвала пэрсанальную рызыку, на якую ішоў журналіст, якасьць рэпартажаў, а таксама эфэкт, які публікацыі рабілі на грамадзтва.