Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у ірацкім горадзе Рамадзі. 8 забітых, 23 параненых


У ірацкім горадзе Рамадзі 8 чалавек загінулі і 23 былі параненыя ў выніку нападу сьмяротніка на паліцэйскі патруль.

Сёньня ж у горадзе Эль-Фалуджа ў цэнтральным Іраку адбыўся выбух замінаванага аўтамабіля, які быў запаркаваны ў шматлюдным раёне. Загінулі два чалавекі, параненыя чацьвёра.

Напад адбыўся пасьля сэрыі выбухаў на рынку ў горадзе Басра на поўдні Іраку. Там у суботу, паводле новых дадзеных, загінулі 43 чалавекі і 185 былі параненыя.

Колькасьць актаў гвалту ў Іраку за апошні час узрасла. Да канца жніўня з краіны павінны быць выведзеныя войскі ЗША. Застанецца толькі 50-тысячны дапаможны кантынгент.
XS
SM
MD
LG