Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве па-ранейшаму смог і моцны пах гары


Паводле ўпраўленьня аховы здароўя, узровень забруджваньня паветра вокісам азоту перавышае верхнюю мяжу прымальнага ў пяць разоў. Многія кіроўцы на вуліцах выкарыстоўваюць фары, а мінакі апранулі марлевыя маскі.

МНС Расеі папярэджвае, што лясныя пажары – прычына дыму – па-ранейшаму распаўсюджваюцца па Цэнтральнай Расеі, а маскоўскія сыноптыкі сьцьвярджаюць, што падобная экалягічная сытуацыя ў мэгаполісе захаваецца цягам бліжэйшых пяці дзён. Лягчэй стане дыхаць толькі з прыходам цемры, калі крыху спадзе сьпёка.
XS
SM
MD
LG