Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі будзе прысутнічаць на інаўгурацыі прэзыдэнта Калюмбіі


Кіраўнік Грузіі Міхаіл Саакашвілі будзе прысутнічаць на інаўгурацыі новага прэзыдэнта Калюмбіі Гуана Мануэля Сантаса Кальдэрона, якая сёньня пройдзе ў сталіцы краіны Багаце. Паводле інфармацыі, зьмешчанай на вэб-старонцы грузінскага прэзыдэнта, Саакашвілі афіцыйна запрошаны на гэтую ўрачыстую цырымонію.

Сярод іншых гасьцей – лідэры розных краін сьвету, у тым ліку, першыя асобы 13 лацінаамэрыканскіх дзяржаў, у тым ліку Аргентыны, Бразыліі, Мэксыкі, Пэру, Уругваю, Чылі, а таксама нашчадны прынц гішпанскай кароны Фэліпэ.
Пад пытаньнем застаецца прысутнасьць на мерапрыемстве балівійскага лідэра Эва Маралеса, які крытыкаваў Багату за празмерна блізкія ваенныя дачыненьні з Вашынгтонам..
У Багату не прыбудзе вэнэсуэльскі лідэр Уга Чавэс, які 22 чэрвеня разарваў дыпадносіны з Калюмбіяй, аднак паводле яго даручэньня краіну на інаўгурацыі прадставіць кіраўнік МЗС Вэнэсуэлы.
XS
SM
MD
LG