Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскі апазыцыйнік сабраў курултай


У Бішкеку насупраць будынку парлямэнту Кіргізстану каля дзьвюх тысяч прыхільнікаў апазыцыйнага палітыка Урмата Барыктабасава праводзяць мітынг у яго падтрымку.

Удзельнікі акцыі заклікалі кіргіскія ўлады спыніць у адносінах да Барыктабасава крымінальную справу, заведзеную ў 2005 годзе – па абвінавачаньні ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту.

Тым часам стала вядома, што ўлады выдалі санкцыю на арышт Барыктабасава. Як паведамляе карэспандэнт кіргіскай службы нашага радыё, група захопу ўжо прыбыла на месца ля ўезду ў Бішкек, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца апазыцыйны палітык.
XS
SM
MD
LG