Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева прызнала злоўжываньні


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева ў інтэрвію францускаму агенцтву АФП прызнала, што кіргіскія сілы бясьпекі парушалі правы прадстаўнікоў узьбецкай меншасьці падчас чэрвеньскага этнічнага процістаяньня на поўдні краіны.

Прызнаньню Атунбаевай папярэднічалі абвінавачаньні на адрас кіргіскіх уладаў з боку праваабарончых арганізацыяў і ААН.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, у чэрвені падчас процістаяньня кіргізаў і узьбекаў на поўдні Кіргізстану звыш 350 чалавек былі забітыя, а дзясяткі тысяч людзей апынуліся бяз даху над галавою.
XS
SM
MD
LG