Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмпбэл пасьведчыла аб дыямэнтах


Супэрмадэль Наомі Кэмпбэл пасьведчыла сёньня ў Гааскім трыбунале, дзе разглядаюць справу былога прэзыдэнта Лібэрыі Чарлза Тэйлара, арыштаванага па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах ў сакавіку 2006 году.

Кэмпбэл адказала ў судзе на пытаньні, зьвязаныя з дапушчэньнем, што ў 1997 годзе яна атрымала ад Тэйлара ў якасьці гасьцінца вялікі дыямэнт.

Тэйлара вінавацяць у тым, што ён удзельнічаў у апэрацыях з зброяй, пры якіх сродкам аплаты служылі дыямэнты, атрыманыя ад ваеўнікоў суседняй зь Лібэрыяй дзяржавы Сьера-Леонэ.
XS
SM
MD
LG