Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прапануюць адмяніць грамадзянства па праву нараджэньня


Уплывовыя сэнатары-рэспубліканцы прапанавалі перагледзець заканадаўства ЗША, якое аўтаматычна дае права на амэрыканскае грамадзянства кожнаму, хто нарадзіўся на тэрыторыі краіны. Лідэр рэспубліканскай меншасьці ў сэнаце Мітч Макконэл заявіў,
што лічыць магчымым правядзеньне слуханьняў аб унясеньні адпаведнай папраўкі ў канстытуцыю краіны. Пра неабходнасьць адмяніць закон, які дае амэрыканскае грамадзянства любому, народжанаму на тэрыторыі ЗША, гавораць таксама ўплывовыя кангрэсмэны Джон Маккейн, Джон Кайл, Джэф Сешнс і Ліндсэй Грэх, паведаміла ў сераду Бі-бі-сі.

Для адмены аўтаматычнага права кожнага народжанага ў ЗША на амэрыканскае грамадзянства неабходна ўнесьці новую папраўку ў канстытуцыю краіны. На гэта спатрэбіцца адабрэньне двух трацін ў кожнай палаце кангрэса. Раней падобныя спробы
сутыкнуліся з супрацівам у Палаце прадстаўнікоў ЗША.
XS
SM
MD
LG