Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН удакладніла прыналежнасьць "дрэва сьмерці"


Міратворчыя сілы ААН на поўдні Лібану сёньня пацьвердзілі, што дрэва, якое спрычынілася да перастрэлак на мяжы, было на ізраільскім баку “блакітнай лініі”. Гэта мяжа азначае ўсталяваную ААН дэмаркацыйную лінію ў спрэчным памежным рэгіёне паміж сіламі Ізраілю і Лібану. Пабудаваная ізраільцянамі абарончая сьцяна дакладна не адпавядае контурам “блакітнай лініі”.

Перастрэлка ўчора пачалася ў той момант, калі ізраільскія вайскоўцы спрабавалі сьпіліць дрэва на ўчастку, на які прэтэндуюць абодва бакі. У выніку загінулі ізраільскі палкоўнік, прынамсі два лібанскія салдаты і адзін лібанскі журналіст.
XS
SM
MD
LG