Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў пажараў у Расеі ўзрасла да 48


На працягу мінулых сутак пры разборы згарэлых дамоў у Маскоўскай, Ніжагародзкай, Варонескай, Разанскай і Іванаўскай абласьцях, знойдзеныя целы яшчэ 8 загінулых. Генпракуратура Расеі завяла крымінальныя справы супраць чыноўнікаў , якія адказныя за трагічныя наступствы пажараў.

Масква застаецца ахінутая смогам і дымам . Утрыманьне шкодных рэчываў у паветры перавысіла норму ў 7 разоў. Анамальна высокая тэмпэратура спрычыніла таксама адключэньне трэцяга энэргаблёку на Новаваронескай АЭС. Міністэрства абароны паведаміла, што колькасьць вайскоўцаў, якія задзейнічаныя на ліквідацыі пажараў, павялічаная ўдвая – амаль да 10 тысяч чалавек. Тым часам прэзыдэнт Мядзьведзеў звольніў шэраг высокапастаўленых вайсковых камандзіраў , на якіх усклаў адказнасьць за зьнішчэньне пажарам вайскова-тэхнічнай базы пад Каломнай.
XS
SM
MD
LG