Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане чакаюць яшчэ мацнейшых залеваў


У краіне сёньня адбудзецца крызыснае пасяджэньне ўраду, якое праводзіць прэм’ер Ёсуф Раза Джылані. Пры пагрозе новых паводак Пакістан чакае і паглыбленьне гуманітарнай катастрофы. На экстранай сустрэчы ўрадавага кабінэту будуць абмяркоўваць магчымасьці хутчэйшага аказаньня перамогі і падлічваць шкоды . Памер іх можа дасягнуць сотняў мільёнаў даляраў.

Паводле пакістанскай арміі, апэрацыі выратаваньня людзей, адрэзаных ад рэшты сьвету паводкай, амаль завяршыліся. Генэрал-маёр Атар Абас у інтэрвію Бі Бі Сі адкінуў крытыку ў маруднасьці ўладаў і заявіў, што выратавальныя працы былі ўскладненыя надвор’ем. Паводле місіі ААН, Пакістан перажывае найгоршую паводку ў памяці людзей, яна закранула больш як 3 мільёны чалавек. Лік ахвяраў дасягнуў 1400 чалавек.
XS
SM
MD
LG