Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад заклікаў Абаму да правядзеньня сумесных тэледэбатаў


Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад заявіў сёньня, што гатовы да асабістых перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Паводле іранскага кіраўніка, ён гатовы да размовы “сам-насам” у прысутнасьці СМІ, у тым ліку да тэледэбатаў. Ахмадзінэжад падкрэсьліў, што абодва прэзыдэнты могуць прапанаваць рашэньні глябальных праблем і “паглядзець, чыё рашэньне будзе лепшае”.

Заява была зробленая сёньня ў Тэгеране. Іранскі прэзыдэнт таксама сказаў, што спадзяецца ўзяць удзел у працы сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у верасьні ў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG