Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі амбасадар быў выкліканы ў пакістанскае МЗС


Брытанскі амбасадар у Ісламабадзе быў выкліканы сёньня ў пакістанскае Міністэрства замежных спраў. Паводле інфармацыі зь Лёндану, пакістанскія ўлады настойваюць на тлумачэньні нядаўняй заявы брытанскага прэм'ера Дэйвіда Кэмэрана адносна таго, што Пакістану ня варта дазваляць "спрыяць экспарту тэрарызму".

Некаторыя ў Пакістане настойваюць на адмене візыту прэзыдэнта краіны Асіфа Алі Зардары ў Лёндан, які павінен пачацца ў аўторак. Раней ад паездкі ў Вялікабрытанію адмовіліся супрацоўнікі пакістанскай выведкі.

Заява Кэмэрана была зробленая ў сувязі з публікацыяй у інтэрнэце сакрэтных дакументаў камандаваньня ЗША, у якіх, у прыватнасьці, гаворыцца аб сувязях паміж пакістанскімі спэцслужбамі і аўганскімі ваеўнікамі.
XS
SM
MD
LG