Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА прыняла рашэньне па Іраку


Міжнародная фэдэрацыя футболу дала кіраўніцтву Ірацкай футбольнай асацыяцыі (IФA) дадатковы год на тое, каб правесьці выбары і ўрэгуляваць рознагалосьсі ў сваіх шэрагах, паведамілі ў штаб-кватэры ФІФА ў Цюрыху. Гэтае рашэньне дазволіць ірацкім клюбам і зборнай удзельнічаць у міжнародных гульнях, у тым ліку пазмагацца за ўдзел у фінальнай частцы Кубка Азіі-2011.

Ранейшае рашэньне ФІФА адносна дыскваліфікацыі ІФА было прынятае ў лістападзе 2009 году пасьля таго, як ірацкая паліцыя ўзяла пад кантроль офісы нацыянальнай асацыяцыі, а рада дырэктараў была распушчаная ў зьвязку з абвінавачаньнямі ў кантактах з пакараным дыктатарам Садамам Хусэйнам.
XS
SM
MD
LG