Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабул пракамэнтаваў публікацыю сакрэтных зьвестак на сайце WikiLeaks


Камэнтуючы публікацыю сакрэтнай інфармацыі аб некаторых дэталях аўганскай вайны на сайце WikiLeaks, міністар абароны Аўганістану Абдул Рахім Вардак сказаў, што зьвесткі ня сталі вялікім сюрпрызам. Падчас свайго візыту ў Малайзію міністар адзначыў, што Кабул ужо быў паінфармаваны адносна падтрымкі з боку Талібану. Паводле Вардака, у Кабуле ўвогуле задаволеныя тым, што інфармацыя стала даступнай для шырокага насельніцтва.

Раней прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай асудзіў працёк сакрэтнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG