Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарам Масквы раяць надзяваць марлевыя маскі


У сувязі са смогам ад тарфяных і лясных пажараў, які накрыў практычна ўсе раёны расейскай сталіцы, маскоўскія эколягі і лекары раяць жыхарам менш выходзіць на двор, дзецям да трох гадоў і пажылым людзям надзяваць марлевыя маскі, таксама трымаць вокны ноччу шчыльна зачыненымі. Пра гэта ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу "Россия 24" заявіў намесьнік НДІ экалёгіі чалавека і гігіены навакольнага асяродзьдзя Мікалай Русак.

Паведамляецца, што цяпер у цэнтры Масквы бачнасьць не перавышае некалькіх сотняў мэтраў. Паводле дадзеных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях (МНС), у нядзелю ў Падмаскоўі ўзьнікла 320 пажараў, 210 патушаныя.

Складаная сытуацыя назіраецца і ў іншых расейскіх рэгіёнах. Так агульная колькасьць загінулых у выніку прыродных пажараў у Цэнтральнай Расеі і Паволжы склала 34 чалавекі. Усяго зафіксаваныя каля 7 тысяч асяродкаў пажараў на плошчы, большай за 500 тысяч га.
XS
SM
MD
LG