Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў паводак у Пакістане перавысіла 900


Колькасьць ахвяраў паводак на паўночным захадзе Пакістану, выкліканых праліўнымі дажджамі, перавысіла 900.

Разбураныя тысячы дамоў, дарогі, склады з зернем, скарацілася пагалоўе хатняй жывёлы. Некаторыя населеныя пункты ў правінцыі Хайбэры-Пхатунхва, па дадзеных мясцовых уладаў, цалкам сьцёртыя з твару зямлі.

Найбольш пацярпелі раёны Сват і Шангла, дзе загінулі больш за 400 чалавек, як найменей 115 - лічацца зьніклымі бязь вестак. Ратавальнікі спрабуюць эвакуіраваць у бясьпечныя месцы 27 тысяч жыхароў.

Па дадзеных ААН, стыхійнае бедства так ці інакш закранула мільён пакістанцаў. Эўракамісія вырашыла выдзеліць Ісламабаду 30 мільёнаў эўра ў якасьці гуманітарнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG