Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна павысіла цэны на газ для насельніцтва


Ва Украіне ад 1 жніўня ў паўтара разы павышаюцца цэны на газ для насельніцтва.

Улады таксама абвясьцілі, што ад пачатку ацяпляльнага сэзону ўзрастуць тарыфы на гарачую ваду і ацяпленьне.

На гэтым тыдні Міжнародны валютны фонд аб'явіў аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту 15 мільярдаў даляраў тэрмінам на два з паловай гады. Адзін з галоўных абавязкаў Кіева перад фондам - паступовае падвышэньне ўнутраных коштаў на газ да эканамічна абгрунтаванага ўзроўню.

Украінская апазыцыя ў адказ на рост цэнаў пагражае восеньню вывесьці людзей на антыўрадавыя дэманстрацыі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Уладзімер Івахненка.
XS
SM
MD
LG