Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Грынпіс": Кітай хавае маштабы экалягічнай катастрофы


Міжнародная прыродаахоўчая арганізацыя "Грынпіс" зьняпраўдзіла паведамленьні КНР аб маштабах выцеку нафты ў воды Жоўтага мора, які здарыўся ў выніку выбухаў на двух марскіх нафтаправодах. Пэкін раней заявіў, што ў ваду выцекла кала паўтарох тысяч тон нафты. "Грынпіс" сьцьвярджае, што гэтая лічба заніжаная прынамсі ў 60 разоў.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Пэкіне прадстаўнікі арганізацыі, са спасылкай на сьведкаў, заявілі, што нафтавая пляма на вадзе дасягнула плошчы памерам 1 тысячу квадратных кілямэтраў. Актывісты выказалі шкадаваньне, з нагоды ўтойваньня гэтай інфармацыі Кітайскімі ўладамі.

16 ліпеня на двух марскіх нафтаправодах кампаніі PetroChina здарыўся выбух, які спрычыніў пажар. Цягам 15 гадзін нафта выцякала ў Жоўтае мора.
XS
SM
MD
LG