Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮНЭСКА: Галапагосам нічога не пагражае


ЮНЭСКА выключыла Галапагоcкія астравы са сьпісу аб'ектаў, якія знаходзяцца ў небясьпечным экалягічным стане.

У заяве гэтага агенцтва ААН па справах культуры гаворыцца, што дасягнуты істотны прагрэс у вырашэньні праблемаў, выкліканых уварваньнем чужых біялягічных відаў, масавым турызмам і рыбалоўствам, якія прымусілі зьмясьціць Галапагосы ў гэты сьпіс тры гады таму.

Аднак Міжнародны саюз па ахове прыроды заявіў, што гэтая мера ЮНЭСКА зьяўляецца заўчаснай і што сытуацыя на архіпэлягу па-ранейшаму застаецца крытычнай.
XS
SM
MD
LG