Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснаваны "Рух за дэакупацыю Грузіі"


У Грузіі заснаваны "Рух за дэакупацыю Грузіі". Яго ачолілі знакавыя асобы грузінскай палітыкі, якія выканалі вырашальную ролю ў найноўшай гісторыі краіны. У першую чаргу гэта – кіраўнік Партыі нацыянальнай незалежнасьці, дысыдэнт савецкай эпохі Іраклій Цэрэтэлі. Паводле заявы Цэрэтэлі і ягоных паплечнікаў, мэтай антыакупацыйнага руху – "выгнаньне з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі расейскіх войскаў, аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, падпісаньне дамовы пра ваенны хаўрус з ЗША і разьмяшчэньне на грузінскай тэрыторыі амэрыканскіх вайсковых базаў".

Сябры руху папярэджваюць, што будуць супраціўляцца любым плянам уладаў на замірэньне з Расеяй да поўнай дэакупацыі.
XS
SM
MD
LG