Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы самы хуткі чалавек Эўропы


Францускі атлет Крыстаф Лямэтр названы самым хуткім чалавекам Эўропы. На чэмпіянаце кантынэнту ў лёгкай атлетыцы, што адбываецца ў Барсэлёне, ён прабег 100 мэтраў за 10.11 сэкундаў. Гэта пакуль што самы ганаровы тытул для 20-гадовага студэнта інжынэрнага факультэту.


Раней у гэтым месяцы на францускім нацыянальным першынстве Лямэтр стаў першым эўрапейцам, які прабег дыстанцыю ў 100 мэтраў меней, як за 10 сэкундаў.

XS
SM
MD
LG